Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Считаете ли Вы себя творческим человеком?
Всего 25 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 223 человека

180 год з дня нараджэння Ф.Багушэвіча

Дата: 21 марта в 13:25, Обновлено 24 марта в 15:42
67 просмотров

Ёсць людзі, якія маюць як быццам не адно жыццё, не адну біяграфію, - жыццё іх упрыгожвае тысячы жыццяў і біяграфій. Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы, чалавек тады не бяднее, а, наадварот, узбагачаецца любоўю, як і беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, наш зямляк  Францішак Казіміравіч Багушэвіч. З нагоды 180-годдзя з дня нараджэння паэта вучні, настаўнікі Жупранскай школы, жыхары Жупран сабраліся сёння ля помніка паэту. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Жупранскага сельвыканкама Андрэй Клышэўскі. Вучні школы нагадалі пра жыццёвы шлях нашага земляка, а потым запрасілі ўсіх прысутных у літаратурны музей Ф.К.Багушэвіча Жупранскай сярэдняй школы на літаратурна-музычную імпрэзу "Не пакідайце ж мовы нашай..."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.